Ніва № 06 (2700), 10 лютага 2008 г.

Мастак з Гайнаўкі

Пётр ГАГАН — адзін з самых вядомых мастакоў Беласточчыны. Нарадзіўся ён 30 кастрычніка 1952 года ў Гайнаўцы. Тут ён закончыў падставовую школу ў 1967 годзе. Далей вучыўся ў Электраэнергетычным тэхнікуме ў Седльцах, затым паступіў на геаграфічны факультэт Універсітэта Марыі Кюры-Складоўскай у Любліне, дзе вучыўся два гады. Потым была вайсковая служба. Закончыў Студыум культуры і асветы для дарослых у Варшаве.

Аднак родная Гайнаўшчына стала яму крыніцай творчага духу і шчырай любві да сваёй малой айчыны, да свайго народа. Пётр Гаган — мастак непаседлівы, аб’ездзіў ужо ўсю Еўропу. Мабыць, ягонае вандроўкі і сфарміравалі добразычлівае стаўленне да людзей розных нацыянальнасцей. Ягоныя палотны вылучаюцца чысцінёй колеру, эмацыянальнасцю і не пакідаюць гледачоў раўнадушнымі, застаўляюць затрымацца, задумацца. Гэта падштурхнула мяне паставіць мастаку некалькі пытанняў.

Казаць пра мастака і не ўзгадаць ягоны шлях у мастацкае асяроддзе было б нетактоўнасцю...

— У 10-гадовым узросце падаўся я да мастака Чэслава Чарнецкага, каб той намаляваў мне партрэт. Аказалася, што быў ён вучнем Войцеха Косака і праф. Тадэуша Прушкоўскага — аднаго з найлепшых партрэтыстаў міжваеннага перыяду. Чарнецкі прыбыў у Гайнаўку, дзе жыла ягоная маці, з Костшына. У Сакратаў спосаб, пад яблыняй, вучыў ён навакольных дзяцей жывапісу. Мне пашанцавала, паколькі я жыў насупраць. Ён у сваім агародзе раскладаў лісткі паперы, выцягваў фарбы і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF