Ніва № 05 (2699), 3 лютага 2008 г.

Сённяшні дзень і мінулае Кнаразоў

Віктар БУРА

Многа разоў даводзілася мне пабываць у Кнаразах Бельскага павета. Пры нагодзе пазнаёміўся я з многімі цікавымі гаспадарамі, няраз сядзеў за багатым сталом ды бяседаваў з прыгожымі, прывабнымі жанчынамі з выпадку розных святкаванняў. Пры сяброўскіх сустрэчах я стараўся даведацца пра сённяшні дзень і мінулае гэтай прыгожай вёскі.

Кнаразы налічваюць 250 жыхароў. Дамоў у вёсцы 114, у тым ліку 8 ужо пустых. Будынкі тут пакрытыя бляхай, шыферам або цэментавай чарапіцай. Сяляне мадэрнізуюць свае гаспадаркі, купляюць сельскагаспадарчыя машыны. Збожжаўборачных камбайнаў у вёсцы 10, у тым ліку 8 айчынных „Бізонаў” і 2 замежных марак. У распараджэнні кнаразоўскіх земляробаў знаходзіцца 84 трактароў розных марак ды шмат спадарожнічаючых ім прылад, ад плугоў, барон, культыватараў, бульбакапалак пачынаючы і на прычэпах-падборшчыках ды прэс-падборшчыках сена і саломы канчаючы. Гэтых апошніх для цюкавання маецца 10 штук, а для звівання ў рулоны — 3 штукі. Адзін гаспадар купіў сабе нават бульбаўборачны камбайн „Анна”. Прагрэс выцясніў з вёскі традыцыйную цяглавую сілу — засталося толькі 8 коней. Затое вяскоўцы катаюцца на 51 аўтамашыне.

Многія гаспадары гэта высокакваліфікаваныя жывёлаводы. Пяць гаспадарак спецыялізуецца ў гадоўлі малочных кароў (кожны статак налічвае да 30 штук). Малако трымаюць яны ў 600-літровых танках-малакоахаладжальніках, а сыравіну забірае ў іх аўтацыстэрнамі малочны завод. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF