Ніва № 05 (2699), 3 лютага 2008 г.

Калі не хапае працы

Міхал Мінцэвіч

Праца з’яўляецца — хаця не ўсе гэта ўсведамляюць, — найважнейшым зямным дабром, абавязкам і сэнсам існавання. Беспрацоўныя, пазбаўленыя гэтага дабра, цяжка пакутуюць. Цану працы найлепш ведаюць тыя, што вельмі хацелі б працаваць, але не маюць такой магчымасці. Бо праца, а дакладней — зарплата за яе, з’яўляецца найважнейшай справай для ўтрымання сям’і.

Праца горкая, але хлеб ад яе салодкі, — кажа народная прыказка. Цяпер тыя, што маюць працу, сталі яе больш шанаваць, перасталі на яе круціць носам, і здараецца, што працадаўцы іх празмерна выкарыстоўваюць. Некаторыя людзі двояцца і трояцца, дарабляюць дзе ўдасца, шабашнічаюць, выконваюць інтэрвенцыйныя работы, выязджаюць у замежжа — абы толькі не бракавала хлеба. Іншыя разводзяць рукамі, разлічваючы на сціплую дапамогу сацыяльных фондаў. А ёсць і такія, якім беспрацоўе нават выгаднае (калісь іх прымушалі да работы), бо яны не працавалі і тады, калі працы было ўдоваль, ды і цяпер паразітуюць, найчасцей астаючыся на ўтрыманні аднаго са старых бацькоў.

Што характэрнае для перыяду беспрацоўя? Зараз вельмі мала людзей думае пра заснаванне сям’і, нараджаецца мала дзяцей, памірае многа старэйшых людзей, часам заўчасна паміраюць і маладыя ў выніку празмернага п’янства. І па вёсках, у тым ліку і ў гмінных цэнтрах, становіцца штораз пусцей і сумней; так справы маюцца, напрыклад, у Арлянскай гміне.

Менш беспрацоўных

У параўнанні з мінулым (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF