Ніва № 05 (2699), 3 лютага 2008 г.

У арлянскай Гміннай радзе

Міхал МІНЦЭВІЧ

Актуальнае палажэнне аб выбарах, якое аддае перавагу мацнейшым групоўкам, у маштабе гмін вельмі выгаднае войтам. Гэтыя чыноўнікі могуць вельмі лёгка падпарадкаваць сабе гмінныя ўправы, падбіраючы спіскі кандыдатаў у радных, а пазней правіць гмінамі пры іх адно фармальнай падтрымцы. На пасяджэннях гмінных рад кожнае пытанне ўдаецца вырашыць паводле волі войтаў.

У арлянскай Гміннай радзе, якую састаўляе 15 радных, сваё меркаванне мае толькі адзін з іх, часам двух. Апошнія ў час пасяджэнняў найчасцей маўчаць, хаця сярод іх ёсць адзін, які пастаянна войта хваліць. У народзе гэтую раду назвалі ўжо „машынкай для галасавання”. Калі я аб гэтым сказаў войту, ён спытаў мяне, чаму, выбіраючы новага казначэя, я і радны Баршчэўскі галасуем інакш, ці не на злосць гэта. Адказваю тут, што наша галасаванне было прадумана і ў інтарэсе войта, каб — калі ў будучыні нешта атрымаецца не так — войт не пачуў ад гэтага працаўніка, што ўсе яго так моцна хацелі.

На гмінных сесіях у Орлі радныя маўчаць і аднадушна галасуюць. Адбылося ўжо адзінаццаць сесій і ў прынцыпе ніхто, апрача мяне, не браў на сесіях голасу, не прадстаўляў статутных пісьмовых заявак ці запытанняў, не згадваючы пра скаргі. З самой Орлі чатырох радных, але жыхары мястэчка са сваімі справамі ідуць да мяне, бо я тых спраў не прыхаваю; здараецца, што і жыхары іншых вёсак звяртаюцца да мяне...

У 1988-2002 гадах арлянскія сесіі доўжыліся і па пяць (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF