Ніва № 05 (2699), 3 лютага 2008 г.

Дзесяць гадоў выдавецкай дзейнасці

Размова з Дарафеем Фіёнікам — галоўным рэдактарам штоквартальніка „Бельскі гостінэць”.

У пачатку 2008 года мінае 10 гадоў з моманту, калі выйшаў з друку першы нумар „Бельского гостінця”, які з часам стаў сур’ёзным гістарычна-культурным часопісам і знайшоў сваіх пастаянных чытачоў. У якіх умовах нараджаўся „Гостінэць” і мяняў свой воблік?

— Яшчэ ў 1996 годзе мы ў супрацоўніцтве з Яўгенам Вапам рэалізавалі частку праекта „Бельск-Падляшскі, сэрца памежжа”, у рамках конкурсу „Акадэміі малых айчын”. Прадбачвалася там, між іншым, выдаванне часопіса, якога змест тычыўся б гісторыі, культуры і мовы Бельшчыны, але гэтая прапанова не была тады зрэалізаваная. Крыху закінутая ідэя пачала рэалізавацца толькі два гады пазней, калі я ў Падставовай школе н р 3 у Бельску-Падляшскім вёў краязнаўчы гурток. Спачатку „Бельскі гостінэць” меў быць школьным краязнаўчым часопісам і таму пачалі выдаваць яго ў галоўным члены школьнага краязнаўчага гуртка. У склад нашай рэдакцыі ўвайшлі Валянціна Бабулевіч, Марк Хмур, Ірэна Кулік, Давід Рошчанка, Міхал Сцепанюк, Давід Гайко і Тамаш Суліма. Найчасцей паяўляліся ў нас матэрыялы сабраныя вучнямі ў час краязнаўчых паездак, а школьны часопіс, фінансаваны бацькоўскім камітэтам, меў быць арыгінальным. Прамоцыя першага нумара адбылася 3 лютага 1998 г., якраз на „Сустрэчах «Зоркі»” ў Нарве.

Аднак пасля часопіс страціў школьны характар і памяняўся яго (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF