Ніва № 05 (2699), 3 лютага 2008 г.

Больш хвалююць чэчэнцы, чым беларусы

Размова з Агнешкай Голанд. (працяг з 4 н-ра)

Ці можа існаваць народ без уласнай мовы, які тае мовы адракаецца па ўласнай волі?

— Можа. Маем такія выпадкі, таксама ў гэтай частцы г.зв. Заходняй Еўропы, хоць бы з ірландцамі, якія афіцыйна гавораць на мове акупантаў, значыць, па-англійску, а якая моцная ў іх нацыянальная тоеснасць. Мала хто там гаворыць па-кельцку, стараірландскай гаворкай. Швейцарцы, якія лічаць сябе адным народам, не маюць адной супольнай мовы. У Бельгіі даходзіць да крызісу таксама па той прычыне, што ў гэтай супольнасці няма супольнай мовы.

Калі не мова, то што з’яўляецца прыкметай народа?

— Гэта рухомае, расплыўное паняцце. У Польшчы, па нацыяналістычных прычынах, яно вельмі істотнае і накіраванае ў мінулае, у гісторыю. Гэта таямніца, адкуль бярэцца ў людзях пачуццё нацыянальнай прыналежнасці, пачуццё нацыянальнай тоеснасці, самавызначэння. Нядаўна хтосьці мне сказаў, што дзеці, народжаныя з прабіркі, шляхам штучнага апладнення, у паніцы шукаюць сваіх натуральных бацькоў, уласнікаў спермы. Тут аказалася, што людзі хочуць ведаць, адкуль яны і каму яны належаць. Глабалістычныя плыні, аб якіх я гаварыла, парадаксальна, замест паслабіць гэтую тэндэнцыю, моцную патрэбу самавызначэння тоеснасці, хутчэй яе ўзмацняюць. У гэтым глабалізаваным свеце людзі пачалі баяцца ананімнасці, уніфармізацыі, хочуць адзначыць нейкім чынам сваю адметнасць, выключнасць, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF