Ніва № 05 (2699), 3 лютага 2008 г.

Я не маляваў для грошай!

З Вячкам ЦЕЛЕШАМ, латвійскім класікам экслібрыса, жывапісцам, педагогам рыжскай Акадэміі мастацтваў, збіральнікам і ўкладальнікам культавага выдання „Мінск на старых паштоўках”, гаспадаром „Беларускай хаткі” ў Рызе, беларускім грамадскім дзеячам „Сьвітанка”, гутарыць Ганна КАНДРАЦЮК.

Памяць і слава пра „Беларускую хатку” ў Рызе — як у савецкі час называлі Вашу майстэрню — запісаны ў памятнай кнізе. Калі я аглянула яе, у мяне склалася ўражанне, што кожны беларус, які прыязджаў у Латвію, ставіў сабе за гонар наведаць Вашу майстэрню. Тут, між іншым, сустракаем запіскі Уладзіміра Караткевіча, які палічыў Вас чалавекам-з’явай: „Прыйшоў у Краснае Сяло, дзе даўніх шахтаў веле, І аж дыханне заняло, тут з шахтаў вылез Целеш”. Побач малюнак Вашай асобы...

— Я сам родам з Краснага Сяла непадалёк Ваўкавыска, дзе знаходзяцца старажытныя шахты. Там яшчэ ў часы неаліту дабывалі крэмень. З Караткевічам пазнаёміўся я ў Юрмале на латвійскім узбярэжжы. Тут быў Дом творчасці, дзе Караткевіч прыязджаў на адпачынак.

Чарговыя радкі і малюнак велічаюць гасціннасць гаспадара і атмасферу тадышніх сустрэч. Са зместу можна здагадацца, што Ваша сяброўства ўжо замацаванае: „З майстэрні мілай пана Вячкі, паўзлі мы ледзь не на карачках. І дух наш ледзь трымаўся ў целе, калі дамоў пусціў нас Целеш”...

— Гэта такі гумар, таму што Караткевіч ужо не піў, ён сядзеў збоку, складаў гэты вершык, нешта маляваў. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF