Ніва № 05 (2699), 3 лютага 2008 г.

Усёй душой з роднай культурай

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Лідзія Мартынюк, загадчыца Вясковага дома культуры ў Рыбалах, хоча мне расказаць адразу ўсё пра дзейнасць сваёй установы. А дзейнасці тае многа, як дрэў у лесе. І грунт тут для такой дзейнасці ўраджайны, і плён плённы — культурны гушчар. І яна мне расказвае адразу і пра тое, і пра сёе... Аж губляюся ад таго мноства, як ад буйнага запою... Прашу крыху перадышкі, але ж гэтая няўрымслівая жанчына зноў набірае тэмпы, зноў уцягвае мяне ў расказ, як у якую польку-скакуху, і зноў я ў галавакружэнні, зноў губляю арыенціры, як ад буйнага запою... І мроіцца мне, што на пасадзе ў Рыбалах не Лідзія Мартынюк, толькі ўся ейная душа-анёл, што я не ў Рыбалах, а ў раю.

Лідзія Мартынюк пачынала свой шлях у дарослае жыццё прадаўшчыцай у вясковай краме ў сваіх родных Рыбалах, маючы за сабою сельскагаспадарчую адукацыю. Загадчык строгі быў, трэба было асцерагацца. Выстройвалася доўгая чарга за хлебам, а яна паціху, каб шэф не бачыў, падкажа жанчынам нагатовіць грошы і раз-раз хутка хлеб прадасць. І чаргі ўжо няма...

У Беластоку будавалі новы жыллёвы квартал, бетонныя блокі, а драўляныя будынкі з таго месца зносілі. Купілі Рыбалы адну такую хату, купілі там жа і Войшкі, на святліцы. Рускае войска, што ў Беластоку тады стаяла, перавезла ў Рыбалы той будынак. Вяскоўцы паставілі святліцу, зрабілі сход.

Былі дзве кандыдаткі на пасаду святліцовай; выбралі мяне, — кажа спадарыня Лідзія. — А я ж па (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF