Ніва № 05 (2699), 3 лютага 2008 г.

Хто вінаваты?

Васіль САКОЎСКІ

Давайце яшчэ раз прыглянемся Расіі, рускаму народу і папрабуем вызначыць ступень адказнасці іх за найгоршыя перыяды іх гісторыі.

У мінулым Расія мела як перыяды ўзлётаў, за якія расіяне маюць права ганарыцца, так і, на жаль, перыяды, за якія ім трэба моцна чырванець. Але ці толькі самі расіяне за свае чорныя перыяды павінны саромецца?!

Да найгоршых часоў, проста экстрэмальных, бо несправядлівых, галодных і крывавых, залічым бясспрэчна савецкі перыяд. Але і ў той час былі, канешне, лепшыя і горшыя перыяды.

Ужо сама рэвалюцыя была вялікай бядой; грамадзянская вайна — яшчэ горшай.

Хто рыхтаваў у Расіі рэвалюцыю, кіраваў ёю і пазней савецкай дзяржавай? Расіяне? Не, міжнацыянальная мафія рэвалюцыянераў-тэрарыстаў. Былі, канешне, і сярод рэвалюцыянераў людзі чэсныя, высакародныя, але калі яны не ўспелі згінуць у полымі рэвалюцыі, то іх ліквідавалі потым. Тая ж самая рэвалюцыйная мафія.

Галоўныя падрыхтоўшчыкі і кіраўнікі рэвалюцыі — Ленін і Троцкі. Хто яны па нацыянальнасці? Адзін не зусім рускі, а другі — зусім не рускі.

У час рэвалюцыі і ў вельмі цяжкія паслярэвалюцыйныя гады іх галоўным памагатым быў Фелікс Эдмундавіч Дзяржынскі. А хто ён па нацыянальнасці?

Гэта ён, Дзяржынскі, стварыў найбольш злачынную і крывавую арганізацыю ЧК і кіраваў ёю. Угробіла яна мноства нявіннага народу. Яна стала проста ўзорам для фашысцкіх злачынных (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF