Ніва № 05 (2699), 3 лютага 2008 г.

Па адной вуліцы

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Каб зразумець, дзе і ў якім стане апынулася Беларусь на пачатку трэцяга тысячагоддзя, дастаткова прыехаць у Гродна і прайсці па адной вуліцы — ад чыгуначнага вакзала да цэнтра горада. Вуліца гэтая была даўней адной з найбольш прыгожых у горадзе над Нёманам, некалі насіла назву Раскоша, пра што сведчаць некаторыя старадаўнія будынкі і адметны брук. У пачатку дваццатага стагоддзя захопнікі-чужынцы назвалі яе імем Мураўёва-вешальніка — адной з найбольш пачварных постацей у гісторыі Беларусі, імем знішчальніка і ката. Пазней вуліца прыдбала іншае імя — беларуска-польскай пісьменніцы Элізы Ашэшкі, якая пакінула пасля сябе ў пакаленняў гараджан добрую памяць. Называецца яна так і дагэтуль.

Ужо на чыгуначным вакзале можна адчуць русіфікацыю горада. Вакзальныя абвесткі ад’езду цягнікоў двухмоўныя — іх аб’яўляюць па-руску і на зрусіфікаванай беларускай мове. Адчуванне ад такога дзікага білінгвізму паскуднае. Ідучы ад вакзала па вуліцы Ажэшкі, трапляем у кнігарню. 95 адсоткаў прадаваемых кніг — па-руску, каля 5 — па-беларуску. Гэта рэальная карціна кніжнага рынку краіны. У кіёску аніводнай газеты па-нашаму, спрэс адны „комсомолки” ды „вечёрки”. Далей па левым баку вуліцы магазін „Московский”, а побач кафэ „Москва” (якая глыбокая фантазія і разнастайнасць у назвах!). Не сумнявайцеся, што аналагічных шыльдаў-найменняў (прыкладам „Кіеўскі”, „Сафійскі” ці „Пражскі” ў горадзе няма). Замыкае трыяду будынкаў галоўны (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF