Ніва № 05 (2699), 3 лютага 2008 г.

Сацыёлаг — упаўнаважаным

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Правесці сустрэчы з прадстаўнікамі кожнай арганізацыі нацыянальных меншасцей падляшскага рэгіёна ды склікаць раду, вырашаючую праблемы — гэтага хочуць новы ўпаўнаважаны падляшскага ваяводы па cправах нацыянальных і этнічных меншаcцей Мацей Тэфэльскі і сам ваявода Мацей Жыўна.

За апошнія больш за два гады пасада ўпаўнаважанага па справах нацыянальных і этнічных меншасцей пры падляшскім ваяводзе (у час знаходжання пры ўладзе ваяводы, а сённяшняга сенатара ПіС, Багдана Пашкоўскага) была вакантнай, хоць адпаведныя ўказанні Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі патрабавалі назначэння. У той час прадстаўнікі меншасных арганізацый Падляшша маглі толькі скардзіцца на форуме супольнай камісіі ўрада і гэтых арганізацый. Апошнім упаўнаважаным быў шматгадовы працаўнік аддзела прэсавай службы Гарадской управы г. Беластока Лешак Калеснік. Перастаў ён быць на гэтай пасадзе з грукатам пасля таго, як ад імя свайго тагачаснага начальніка — першага ваяводы ад ПіС Яна Дабжынскага (цяпер ужо сенатара) — „намаўляў” прадстаўнікоў меншасных арганізацый падтрымаць свайго шэфа, якому ведамства ўнутраных спраў і адміністрацыі прад’явіла вотум недаверу. Папярэднікам Лешка Калесніка, у час кіравання СЛД, быў Марэк Лібэрадзкі, якога цяперашні ваявода з 1 студзеня назначыў сваім упаўнаважаным па справах няўрадавых арганізацый. Дарэчы, меншасныя арганізацыі фармальна, у адпаведнасці са статутамі, якраз з’яўляюцца (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF