Ніва № 04 (2698), 27 студзеня 2008 г.

Дырыжор і кампазітар Кастусь Кіслы

Сяргей ЧЫГРЫН

У адным са сваіх пісем беларускі праваслаўны дзеяч і выдавец Барыс Данілюк са ЗША напісаў і папрасіў, каб я ў якім-небудзь беларускім выданні згадаў пра праваслаўнага і культурна-грамадскага дзеяча беларускага замежжа, рэлігійнага музыкаведа і кампазітара, дырыжора царкоўных і свецкіх хароў Кастуся (Канстанціна) Кіслага. „Мне здаецца, — піша спадар Данілюк, — што варта было б успомніць Канстанціна Кіслага, які арганізаваў і кіраваў выдатным царкоўным хорам у слонімскім праваслаўным саборы ў канцы 20-х — пачатку 30-х гадоў мінулага стагоддзя, ды падчас польскае чысткі „крэсаў” быў перакінуты ці не ў Беласток. Пры першых саветах, здаецца, а пры немцах напэўна, кіраваў вялікім і добрым беларускім хорам у Беластоку. У 1944 годзе ён выехаў у Нямеччыну, а пасля вайны апынуўся ў Бельгіі, дзе, калі памёр кампазітар Равенскі, кіраваў хорам беларускіх студэнтаў у Лювэне. У 1959 годзе Канстанцін Кіслы пераехаў у Амерыку, дзе стаў рэгентам хору ў царкве БАПЦ у Кліўлендзе, склаў некалькі зборнікаў царкоўных нотаў і кіраваў свецкім беларускім хорам. Памёр, здаецца, у Беластоку, куды яго паралізаванага забрала дачка. Паходзіў ён з пад Галынкі, што на Слонімшчыне. Меў брата Аляксандра, які пры немцах быў слонімскім бургамістрам і яшчэ аднаго брата, імя якога я не ведаю. Гэты брат быў забіты Арміяй Краёвай у Лідзе ў 1942 годзе...”.

Сапраўды, пра жыццё і лёс братоў Кіслых можна напісаць цікавую кнігу. Але (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF