Ніва № 04 (2698), 27 студзеня 2008 г.

Няпроста працаваць на адным энтузіязме!

З Тацянай КАЗАК, старшынёй Культурна-асветнага таварыства ў Латвіі „Сьвітанак”, гутарыць Ганна Кандрацюк.

Вы родам з Брэстчыны?

— У Латвію я прыехала ў 1986 годзе, якраз пасля Чарнобыльскай аварыі. Муж мяне сюды забраў. Тады я вучылася ў Чыгуначным інстытуце ў Гомелі. Мы вырашылі, што тут я прадоўжу вучобу. І я тут закончыла Палітэхніку, а пасля эканамічны напрамак. Зараз працую дызанейрам...

Калі Вы сталі кіраўніком „Сьвітанка”?

— Фактычна я ў „Сьвітанку” з 1992 года. Раней не было як дзейнічаць, бо ў нас нарадзіліся дзеці. Прычым пра „Сьвітанак” я даведалася ад свайго бацькі ў Беларусі, ён мне паказаў газету „Голас беларуса”, якую тут спрабавалі аднавіць. Бацька дапытваўся чаму я не належу да беларускай суполкі. І так здарылася, што аднойчы я ехала ў адным цягніку са старшынёй Міколам Ярчаком (пасля ён з’ехаў у Беларусь і зараз працуе ў Брэсцкім тэхнічным інстытуце). Паколькі мы пазнаёміліся, я адразу прыйшла ў „Сьвітанак” і пачала займацца грамадскай справай. У 1999 годзе мяне абралі старшынёй. Нейкі час я працавала ў амбасадзе Беларусі. На працу запрасіў мяне пасол Валянцін Вялічка, які шмат нам дапамагаў. Пасля там адбыліся вялікія персанальныя і ідэалагічныя змены. З часам кантакты ў нас парваліся. Нам прапанавалі памяняць бел-чырвона-белы сцяг, сімволіку. Зразумела, што тут ніхто не памяняе сімволікі, такім чынам мы асталіся без падтрымкі Рэспублікі Беларусь(...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF