Ніва № 04 (2698), 27 студзеня 2008 г.

Турыстычны Беласток

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

14 студзеня г.г. у Беластоку адбылася першая частка навуковай канферэнцыі, прысвечанай турызму і адпачынку ў горадзе; другая частка адбылася дзень пазней у пушчанскім антуражы Гайнаўкі і Будаў. Сярод арганізатараў мерапрыемства былі беластоцкія турыстычныя суб’екты, мясцовая Вышэйшая менеджэрская школа; беластоцкая частка канферэнцыі адбылася ў гатэлі „Браніцкі”, што побач нашай рэдакцыі.

На канферэнцыю былі запрошаны госці з навуковых устаноў Польшчы, Літвы і Беларусі. На вялікі жаль, прадстаўнік Беларусі ад Брэсцкага дзяржуніверсітэта не з’явіўся; я падслухаў, што ён не атрымаў дазволу ад сваёй навуковай вертыкалі. А вельмі шкада, бо даклад прафесара Андрэя Гарбацкага меў быць прысвечаны паломніцтву і турызму ў Брэсцка-Кобрынскай епархіі.

Заміж гэтага крыху дадам ад сябе: Заходняе Палессе, дзе маецца менавіта згаданая епархія, з’яўляецца надта нявыгаднай для турызму тэрыторыяй, таму туды не надта часта заглядалі вонкавыя асобы, у іх ліку і тыя, што неслі новыя канфесійныя плыні. Таму Палессе захавала шмат з даўніны, нават з перыяду язычніцтва, астаючыся доўгі час своеасаблівым культурным скансэнам. І ў хрысціянскі перыяд нявыгадна туды было заглядаць вартавым канонаў, таму на Палессі паціху пранікаліся ўзаемна візантыйскія і лацінскія ўплывы. І крыху ад тае спадчыны асталося, нягледзячы на засцерагальную ад „опіуму для мас” дзейнасць стражаў „адзіна правільнай маралі” ў другой палове ХІХ (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF