Ніва № 04 (2698), 27 студзеня 2008 г.

Мала я ведаю беларускую рэальнасць

Размова з Агнешкай Голанд, рэжысёркай, сцэнарысткай, амбасадарам Еўрапейскага міжкультурнага дыялога (прадстаўнік Польшчы ў еўрапейскім маштабе).

Ніва”: — Дзе, на Вашу думку, канчаецца Еўропа: на Бугу, Свіслачы, ці, можа на Волзе?

Агнешка Голанд: — Некаторыя лічаць, што на Вісле. Для мяне ўяўленне Еўропы нязменнае і плаўнае, калі браць пад увагу грамадскія, культурныя, рэлігійныя, геаграфічныя крытэрыі. Паграніччы тут самыя цікавыя, бо безупынна перасоўваюцца. Паводле мяне, Расія гэта Еўропа, хоць большая частка яе ляжыць у Азіі. Незалежна ад таго, што палітычна, ментальна, ідэалагічна яна крыху некампатыбільная з уяўленнем Еўропы, якую мы звыкліся прымяняць, і якая штораз часцей атаясамліваецца з уяўленнем Еўрасаюза і яго спадарожнікаў. Для мяне праблема, ці Расію, Турцыю або Ізраіль лічыць Еўропай. Заціранне, аднак, межаў пагражае тым, што сатрэцца тоеснасць і я ў змозе зразумець, чаму таго якраз баяцца кансерватары. Хацелі б яны яснага тоеснага вызначэння ў глабалізаваным свеце. З аднаго боку націск глабалізацыі ўплывае на тое, што ўсё становіцца аднолькавым, а з другога боку вызваляецца ўсё мацнейшая патрэба названня ясных межаў тоеснасці. У мяне няма яснага погляду на справу. Час ад часу мне здаецца, што Еўропа канчаецца дзесьці на Сібіры, а часам, што дзесьці на французска-нямецкай мяжы.

Калі б прымяніць назву аднаго з Вашых майстроў, Мілана Кундэры, ці маецца (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF