Ніва № 04 (2698), 27 студзеня 2008 г.

Пра стары, добры свет

Ежы ПЛЮТОВІЧ

Польскі лаўрэат Нобелеўскай прэміі Чэслаў Мілаш сказаў калісьці, што ніколі не быў у змозе адобрыць погляды амерыканскіх кансерватараў, паколькі асацыяваліся яны яму з тупасцю, адсталасцю і прымітывізмам. Мілаш меркаваў, што гэта мабыць таму, што эліты ЗША — зычлівыя для левых поглядаў, падатлівыя на ўплывы ідэй, якія ў іншым месцы лічацца крайне левымі. Разнаколерныя сацыялісты былі проста больш інтэлігентнымі. Мабыць, Мілаш ведаў што казаў, паколькі шмат гадоў пражыў ён у эміграцыі ў доме з відам на бухту Сан-Францыска.

Можа, аднак, Мілаш лічыў кансерватыўнай спадычнай погляды адно кансерватыўных радыкалаў, заалагічных антыкамуністаў, якія лічаць няраз камуністам не толькі англійскую каралеву, але і каталіцкага папу. Для крайніх лібералаў, рамантыкаў свабоднага рынку, свабодная эканоміка становіцца мэтай самой у сабе, а высокі гаспадарчы рост — найвышэйшым ідэалам. Таксама і пад польскім небам хапае тых, якіх перастала турбаваць агульнае дабро, супольнае, лепшае жыццё мільёнаў грамадзян, а паднебнай каштоўнасцю стала чысціня прынцыпаў свабоднай эканомікі. Радыкалы свабоднага рынку спасылаюцца прытым на погляды Адама Сміта, мысляра XVIII стагоддзя, як свайго настаўніка, іхняга гуру. Паяўляецца, аднак, сумненне, ці тыя радыкалы асноўны твор іх майстра прачыталі!

Гісторык ідэі Анджэй Валіцкі з’яўляецца знакамітым знаўцам расійскай праблематыкі, знаўцам расійскай культуры, палякам, які не (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF