Ніва № 04 (2698), 27 студзеня 2008 г.

Заканчэнне НЭПу

Віктар САЗОНАЎ

Разганяць мітынгі палітычнай апазіцыі на Беларусі справа няхітрая, няцяжкая і даўно адладжаная. На тое гадамі працаваў сілавы апарат краіны. І АМАПаўцы на палітзанятках даведваюцца пра нядобрыя намеры апазіцыянераў, і народ праз радыё, тэлебачанне ды дзяржаўную прэсу таксама набывае падобную інфармацыю. А там гаворыцца, што апазіцыя, гэта людзі якія рвуцца да ўлады, а самі няздольныя зрабіць анічога. Таму, калі яны прыйдуць да тае ўлады, не выключаны распродаж маёмасці, эканамічны спад, голад, а можа нават і вайна. Дайшло да таго, што ажно вышэйшы чын КГБ, выступаючы па тэлебачанні на святкаванні „дня чэкіста”, адкрыта заявіў, што ён ведае не толькі колькасць апазіцыянераў, але нават ведае кожнага з іх асабіста. Такім чынам адкрыта прадэманстраваў чым займаюцца на Беларусі спецслужбы, каму яны служаць, і як выконваюць дадзеную народу прысягу. Таму самаму народу, у склад якога па праву дадзенаму канстытуцыяй уваходзіць і апазіцыя.

Іншая справа прадпрымальнікі. Тут і тыя АМАПаўцы, і супрацоўнікі спецслужбаў ды і грамадства ў цэлым не навучаныя яшчэ іх не цярпець. Тым больш, што ў дзяржаўных сродках масавай інфармацыі сцвярджаецца, што ўлада іх любіць бязмерна і робіць усё мажлівае, каб аблегчыць ім жыццё ды працу. Растлумачыць зараз, чаму трэба разганяць прадпрымальніцкі мітынг вельмі цяжка, бо спецслужбы і бізнес неразрыўныя паміж сабой. А сярод прадпрымальнікаў ёсць і таты і мамы міліцыянтаў, што стаяць са (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF