Ніва № 03 (2697), 20 студзеня 2008 г.

Вадохрышча

Міхал МІНЦЭВІЧ

У днях 18-20 студзеня праваслаўныя вернікі адзначаюць Хрышчэнне Гасподняе, якое называюць яшчэ Эпіфаніяй, Іарданам, Вадохрышчам і Богаяўленнем. Гэта адно з ліку дванаццаці найважнейшых праваслаўных свят. 19 студзеня пасля літургіі адбываецца асвячэнне вады, якую вернікі забіраюць дадому.

Асвячэнне вады адбываецца шляхам трохкратнага акунання ў вадаём крыжа. У той дзень урачыстае шэсце праходзіць ад царквы да ракі, возера ці студні... Калі прыродныя вадаёмы побач цэркваў забруджаны, асвячэнне вады адбываецца ў адмысловых вадаёмах або ў розных пасудах.

Звычай асвячання вады сягае першых стагоддзяў нашага летазлічэння. Тады асвячалі ваду для хрышчэння язычнікаў, якія пасля таго абраду станавіліся хрысціянамі. Абрад прыгадвае хрышчэнне Ісуса Іаанам Хрысціцелем у Іардане. Іаан, ведаючы, што Ісус не мае патрэбы хрысціцца ў пакаянні, стрымліваў Яго, кажучы: „Мне трэба хрысціцца ў Цябе, а Ты прыходзіш да мяне?” Але Ісус яму адказаў: „Цяпер дапусці, бо так належыць нам здзейсніць усякую праўду”. Хрышчэнне Ісуса паказвае, што калі хто не народзіцца з вады і Духа, той не можа ўвайсці ў Царства нябеснае. Пасля выхаду Ісуса з вады адчынілася Яму неба і ўбачыў Іаан Духа Божага, які ў выглядзе голуба апускаўся на Ісуса, а голас з неба гучна прамовіў: „Гэты ёсць Сын Мой любасны, у Якім Мая добрая воля”. Таму Хрышчэнне Гасподняе называецца таксама Богаяўленнем.

У Орлі асвячэнне вады да 1970-х гадоў адбывалася на рацэ (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF