Ніва № 03 (2697), 20 студзеня 2008 г.

Пра Віктара Ярмалковіча

Лена ГЛАГОЎСКАЯ

З прыемнасцю прачытала я артыкул Андрэя Гаўрылюка „Юбілейны год Віктара Ярмалковіча” („Ніва” н-р 50 ад 16.12.2007 г., с. 9). Юбілейныя артыкулы характэрныя тым, што часам утрымліваюць няправільныя даныя, калі аўтары давяраюць таму, што напісалі іншыя. І паўтараюць за імі іхнія памылкі. Толькі доступ да арыгінальных дакументаў дазваляе іх выправіць.

Не ведаю адкуль памылковы год нараджэння Віктара Ярмалковіча. Лічачы, што ён нарадзіўся 23 снежня 1917 г., Андрэй Гаўрылюк меў поўнае права назваць 2007 год годам двайнога юбілею, бо і 30 гадоў таму Віктар Ярмалковіч памёр. Такую дату нараджэння падае таксама Мечыслаў Яцкевіч у артыкуле „Wiktor Jarmołkowicz. Z życia wileńskiego Białorusina” („Lithuania” 1998, nr 4(29), с. 123) і прафесар Аляксей Пяткевіч з Гродна ў даведніку „Людзі культуры з Гродзеншчыны” (Гродна 2000, с. 350). Андрэй Майсяёнак у „Энцыклапедыі гісторыі Беларусі” (Мінск 2003, т. 6, кн. ІІ, с. 304) падае год нараджэння 1916. Пералічваючы стары стыль на новы пераводзіць 23 снежня 1916 г. на 4 студзеня 1917 г. Незразумела чаму на 4, а не на 5 студзеня, калі 24 снежня пералічваецца на 6 студзеня. Памылка? Магчыма. Наогул пералік стыляў у беларускай біяграфістыцы родзіць шмат непаразуменняў. Ці не лепш прыняць даты пададзеныя ў дакументах за сапраўдныя, без гуляння ў пералічванне са старога на новы стыль. Калі ідзе пра дату нараджэння Віктара Ярмалковіча, варта спаслацца на дакументы. У сваіх зборах маю (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF