Ніва № 03 (2697), 20 студзеня 2008 г.

Умелыя рукі

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Зінаіда і Віктар Абрамовічы жывуць на хутары, які залічваецца да вёскі Астраўкі, што ў Заблудаўскай гміне. І хаця яны ўжо ў пенсіянерскім узросце, усё яшчэ яны актыўныя на вытворчым полі. А займаюцца яны не толькі тыповым вясковым гаспадараннем на полі, сенажацях і ў аборы; займаюцца яны таксама мастацкім рукадзеллем, а дакладней — саломапляценнем.

— Выплятаннем вырабаў з саломы займаюся з 1966 года, — кажа спадар Віктар. — Гэты занятак вывучыў я ад свайго бацькі, які вязаў саламяныя вырабы ў „Цэпэлію”. Вязалі мы столькі, што нават фурамі вазілі сваю прадукцыю ў Бельск; дастаўлялі таксама нашы вырабы і ў Беласток. Спярша вязаў я вялікія кашы — дыяметрам у семдзесят сантыметраў, а пасля пачаў развучваць выплятанне домікаў і кармушак для птушак. І ўсе мае вырабы прадаваліся без рэкламацый. Ад дзесяці гадоў скончылася маё супрацоўніцтва з „Цэпэліяй” і гаспадараннем сваімі вырабамі займаюся зараз сам, важу іх на ярмаркі і выставы.

Матэрыял у мяне свой; быў час, што дакупляў крыху саломы. Асобны палетак абсяваю высокімі пародамі жыта, густа — каб сцябло вырастала тонкае, далікатнае. І каб жыта не пераспела, тады салома мацнейшая. Косім касою або снапавязалкай, але абмалочваю цэпам, каб не знішчыць саломы. Працуем удваіх, без чужой дапамогі, бо зараз вырабляем малыя рэчы, а для гэтага не трэба вялікага размаху; не трэба таксама многа саломы. І лазу сваю садзім, восенню зрэзваем, а навесну апрацоўваю яе і выходзіць (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF