Ніва № 03 (2697), 20 студзеня 2008 г.

Мой род з Беларусі

Размова з еўрадэпутатам Яцкам Пратасевічам, старшынёй Дэлегацыі Еўрапарламента па справах Беларусі.

Ніва”: — Ці памятаеце, колькі рэзалюцый у справе атакаў на СМІ, апазіцыю, праваабаронцаў і ўвогуле за абарону дэмакратыі ў Беларусі прыняў дагэтуль Еўрапарламент?

Яцак Пратасевіч: — За апошнія тры гады, наколькі я памятаю, было іх пяць, а, можа, агулам і больш. Я быў сааўтарам адной з іх.

Каторай?

— Першай у цяперашнім скліканні, значыць, ад кастрычніка 2004 года. Гэтая рэзалюцыя выказвала адмоўную пазіцыю аб тагачасных парламенцкіх выбарах і рэферэндуме.

Ці тыя рэзалюцыі далі намераныя ЕП вынікі?

— У іх адзін практычны вынік. Быў пашыраны спісак персон нон-грата, беларусаў непажаданых на тэрыторыі Еўрасаюза. Праўду кажучы, гэта адзіны практычны рэзультат. Прычым я задумваюся, ці адмена перагавораў у справе Еўрапейскай палітыкі суседства (ЕПС) не была выклікана прапановай ЕП. Не сцвярджаю, што гэта блага, толькі што вынікі тае пазіцыі — балючыя для ўсіх беларускіх грамадзян, хоць бы з за высокіх коштаў віз.

Вось якраз. Якія ўмовы павінны быць выкананыя, каб шэнгенскія кошты віз для беларусаў былі паніжаны?

— Гэта найбольшая праблема. Прымаючы пад увагу нармальную працэдуру, умовай паніжэння коштаў гэтых віз з’яўляецца наданне дзяржаве Беларусь статусу ўдзельніка ЕПС, так, як гэта мела месца ў выпадку Украіны. Гэта ў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF