Ніва № 03 (2697), 20 студзеня 2008 г.

Кніга жыцця Рудутаў і Шарнёў

Аляксей МАРОЗ

Айцец Рыгор Сасна і матушка Антаніна Троц-Сасна, аўтары кніжак аб праваслаўі і цесна з ім звязанай нашай мясцовай гісторыі, згодны, што кніжка „Гісторыя мясцовасцей Рудуты і Шарні Арлянскай воласці” — самая ім блізкая, бо тычыцца іх продкаў ажно да шостага і сёмага пакаленняў ды гісторыі іх родных сёл, дзе яны нарадзіліся і выхоўваліся, спазналі няўдачы і шчасце. Здадзеная ў друк багатая манаграфія названа ўжо „кнігай жыцця”, якая на падставе двух сёл паказвае лёс прыгонных сялян, якія сваёй трываласцю і цяжкай працай патрапілі пераадолець усе складанасці. Іх нашчадкі сталі ўжо здабываць штораз лепшую адукацыю, выконваць рэдкія прафесіі і займаць адказныя пасады. Цяпер людзі, якія генеалагічна спалучаны ў нейкі спосаб з Рудутамі і Шарнямі, жывуць у Польшчы і іншых краінах свету. Многія напэўна забылі пра сваіх продкаў і іх родныя мясціны. Калі некаторыя з іх зробяць сямейнае радаслоўе і натрапяць у ім на Рудуты або Шарні, будуць мець цудоўны падарунак — кніжку пра вёскі сваіх продкаў.

— Мерай нашай цывілізацыі з’яўляецца памяць аб продках. Трэба іх ведаць, хаця да шостага пакалення, а часта бывае, што наша памяць канчаецца на дзядах або прадзедах. З гісторыяй Рудутаў і Шарнёў звязаны лёс найменш дзесяці пакаленняў, продкаў айца Рыгора Сасны і матушкі Антаніны Троц-Сасны, — заяўляе Дарафей Фіёнік, рэдактар згаданай кніжкі, выдадзенай Аб’яднаннем „Музей малой айчыны ў Студзіводах”. — У гэтых сёлах захаваліся (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF