Ніва № 03 (2697), 20 студзеня 2008 г.

Некарыснае нам параўнанне

Васіль САКОЎСКІ

У 44 н-ры часопіса „Angora” за 2007 год я прачытаў цікавы артыкул Марціна Маркоўскага пад загалоўкам „Koledzy z klasy mówią: Zwariował, że wrócіł”.

У ім 16-гадовы ліцэіст расказвае як ён спачатку распачынаў навуку ў польскай школе, а потым разам з бацькамі выехаў у Англію і там прадаўжаў вучобу ўжо ў англійскай школе.

Усё сваё 35-гадовае працоўнае жыццё я аддаў нашаму школьніцтву, таму мяне моцна зацікавіў гэты артыкул. Я пачаў параўноўваць нашу і англійскую школу. На жаль, гэтае параўнанне выйшла на некарысць нашай школе. У матэрыяльным і арганізацыйным сэнсе наша традыцыйная школа выглядае нейкай дохлай у параўнанні з англійскай...

І так, сям’я нашых эмігрантаў пераехала ў Англію і пасялілася там. Калі надыходзіў час ісці ў школу, з’явілася ў іх дома адпаведная чыноўніца і сказала, што яна дапаможа ім выбраць сыну адпаведную школу. Дзеля гэтага прынесла яна з сабой брашуры і інфарматары. Потым на сваім „Фордзе” завезла іх да некалькіх школ, каб наглядна пазнаёміцца з імі, бо там так званага раянавання няма. Сям’я выбрала каталіцкую. Так стаў ён вучнем другога класа, які ў нейкай ступені адпавядае нашай гімназіі.

Каталіцкая школа ў Англіі розніцца ад звычайнай тым, што выкладаецца ў ёй рэлігія і вісяць крыжы ў класах. Рэлігіі вучаць аднак не ксяндзы ці катэхеты, толькі звычайныя настаўнікі. Няма таксама малітваў. У яго класе вучылася таксама некалькі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF