Ніва № 03 (2697), 20 студзеня 2008 г.

Пра галовы і ПУПы

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Пачатак новага года хутка распачаў і новы палітычны сезон. Увага міжнароднай грамадскасці найперш была прыцягнутая да нечарговых выбараў прэзідэнта Грузіі. Пасля палітычнага крызісу ў краіне дзейсны кіраўнік дзяржавы Міхаіл Саакашвілі пагадзіўся на датэрміновыя выбары і перамог ужо ў першым туры. Пасля брутальнага разгону дэманстрантаў на вуліцах Тбілісі, маладога прэзідэнта многія ганілі і вінавацяць дагэтуль у нематываванай жорсткасці, якая ўласціва толькі дыктатарам. Магчыма, міжнародныя праваабаронцы і прыхільнікі дэмакратыі маюць рацыю, зыходзячы з цывілізаваных стандартаў. Толькі, яны забываюцца, што 15 гадоў таму ў Грузіі адбываліся падобныя падзеі. Вялікі гуманіст і праваабаронец Звіяд Гамсахурдзія, які тады стаяў на чале дзяржавы, не пайшоў на радыкальныя меры. У выніку Грузія атрымала дзяржаўны пераварот, выгнанне дэпутатаў парламента, а ўрэшце грамадзянскую вайну і забойства законнага прэзідэнта Гамсахурдзіі, які разам з многімі паплечнікамі заплаціў жыццём за нерашучасць. Краіну напоўнілі банды Джабы Іаселіяні, якія без разбору забівалі суайчыннікаў толькі за партрэт пакутніка Звіяда. Натуральна, што і тады і цяпер не абышлося без удзелу Масквы, якая пры кожнай нагодзе імкнецца вярнуць сваё панаванне над былымі савецкімі рэспублікамі і падсунуць сваю крэатуру. Толькі цяпер малады энергічны рэфарматар Саакашвілі, магчыма і перагнуўшы ўладны кій, істотна рызыкнуў палітычнай рэпутацыяй і спыніў новы (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF