Ніва № 03 (2697), 20 студзеня 2008 г.

Мнагалюднае калядаванне

Аляксей МАРОЗ

Традыцыя калядавання захоўваецца здаўна, а калі зараз занікае яна ў гарадах і ў многіх сёлах, то вельмі часта можна сустрэць калядоўшчыкаў на сцэнах гарадскіх і вясковых устаноў культуры. У мінулых гадах, хіба, самыя мнагалюдныя калядаванні на Беласточчыне адбыліся ў Гайнаўцы. Так было і сёлета. На сцэну Гайнаўскага дома культуры ў рамках „Гайнаўскіх сустрэч з праваслаўнай калядкай” 11 і 12 студзеня выйшла каля 600 спевакоў з Гайнаўшчыны. Самым важным было выкліканне ў сабранай публікі радасці ад Хрыстовага Нараджэння, з чым удала спраўляліся дзеткі і старэйшыя вучні. У час павятовых экуменічных сустрэч з калядкамі ў ГДК 13 студзеня выступіла многа вясковых калектываў, у якіх рэпертуары побач свецкіх песень знаходзяцца таксама калядкі. Спевакі Гайнаўскага павета ездзілі па запрашэнню калядаваць таксама ў іншыя гарады.

— Мы стараемся падтрымліваць традыцыі нашых продкаў. Дзякуючы нашаму мерапрыемству ў школах узнікаюць новыя музычныя калектывы, якія, рыхтуючы калядкі, павышаюць свае музычныя ўмеласці, — заяўляе дырэктар Дэканальнага інстытута праваслаўнай культуры протаіерэй Славамір Хвойка. — За Гайнаўкай пайшлі іншыя гарады і зараз агляды калядак ладзяцца ў розных месцах.

Арганізаванае калядаванне дашкольнікаў і вучняў стала ладзіцца ў Гайнаўцы дзесяць гадоў таму ў Белліцэі (суарганізатарам быў гайнаўскі гурток БГКТ), а з 2003 года маладыя людзі калядуюць у гарадскім доме культуры. Іх (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF