Ніва № 02 (2696), 13 студзеня 2008 г.

Здольная моладзь з Бельска

Аляксей МАРОЗ

Вучні Комплексу школ з дадатковым навучаннем беларускай мовы ў Бельску-Падляшскім занялі першае (Аніта Яблушэўская) і другія месцы (Эмілія Анішчук і Анна Ваўранюк) у ІV Агульнапольскім міжгімназічным конкурсе на мультымедыйную прэзентацыю „Нацыянальныя меншасці ў маім рэгіёне”, што праходзіў 14 снежня 2007 года ў Лодзі. Раней вучні бельскай „тройкі” таксама перамагалі ў гэтым конкурсе. Два гады таму Матэвуш Харытанюк апынуўся на другім месцы, а Давід Яблушэўскі ў мінулым школьным годзе заняў першае месца. У гэтым годзе спаборніцтвы праходзілі пад лозунгам „Найпрыгажэйшыя традыцыі, звычаі і абрады”, што было штуршком для збору інфармацыі аб жыцці ў мінулым. Бельскія гімназісты, карыстаючыся аповедамі сваіх бацькоў і бабуль, а таксама кніжнымі ведамі пра беларускія абрады і традыцыі, удала стварылі мультымедыйныя работы, якія трэба ім было індывідуальна запрэзентаваць у Лодзі перад конкурснай камісіяй і публікай.

Аніта Яблушэўская падрыхтавала прэзентацыю пра калядныя традыцыі і зімовыя абрады. Расказала яна пра падрыхтоўку да Ражджаства ў час посту, пра Куццю і звярнула ўвагу на традыцыі і абрады, што тычыліся Каляд і Шчодрага вечара, абапіраючыся на звычаі з Бельска і наваколля.

— Асаблівую ўвагу звярнула я на Сакі (распаложаныя непадалёк Пасынкаў — А. М.), дзе жыве мая бабуля. Частка зімовых абрадаў захоўваецца на Бельшчыне і па сённяшні дзень, але калісь святкаванні праводзіліся разам з суседзямі, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF