Ніва № 02 (2696), 13 студзеня 2008 г.

Яшчэ пра Грыцукоў

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Некалькі тыдняў таму на гэтых старонках Сяргей Чыгрын распавёў пра ўраджэнца Гайнаўшчыны Аляксея Грыцука. Па сутнасці, быў там змест выпушчанай выдавецтвам „Бібліятэка Бацькаўшчыны” мемуарнай кнігі „Мы стваралі сваю Беларусь”, напісанай жонкай Аляксея Вольгай Грыцук. Постаць самога Аляксея Грыцука, як змагара за беларускую справу, была ўжо прадстаўлена ніўскаму чытачу, а я тут хачу дадаць некалькі слоў пра ягонае сямейнае гняздо. Папраўдзе і пра сямейныя вытокі Аляксея Грыцука тут было, аднак ранейшыя весткі патрабуюць крыху дапаўнення, а нават праўкі.

Гэтыя дапаўненні будуць, аднак, няпоўныя, беручы пад увагу прамежак часу, які мінуў ад бытавання Аляксея Грыцука на Бацькаўшчыне. Сведкаў таго часу асталося нямнога ды яны або ў нежаданні, або не ў змозе ўжо ўсяго прыпомніць.

Род Грыцукоў выводзіўся з Міхнаўкі, аднак бацька Аляксея, Юльян Грыцук, жыў у Плянце. І гаспадарку меў ён на палях вёсак Плянта ды Новае Ляўкова; была гэта вялікая гаспадарка. Як сказала мне ўнучка Юльяна, Валянціна Самойлік, набраў ён той арэал пасля зямельнай рэформы за пазыковае абавязацельства (skrypt dłużny) у пана Быкава. Пасля першай сусветнай вайны Юльян Грыцук прадаў частку таго поля — што было паміж верхнім цячэннем рэчкі Баброўкі і чыгуначнымі пуцямі ў бок семяноўскіх хутароў — новаляўкоўскім земляробам. Прадаць то прадаў, але купцы адмовіліся плаціць, аргументуючы, што сам Грыцук за тое поле не заплаціў, бо ягоныя (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF