Ніва № 02 (2696), 13 студзеня 2008 г.

Па старонках „Беларуса-2007”

Сяргей ЧЫГРЫН

У Нью-Йорку выйшаў з друку літаратурны альманах беларускіх пісьменнікаў замежжа „Беларус”. Альманах выпусціла выдавецтва газеты „Беларус”.

Ён быў задуманы для таго, каб даць мажлівасць беларускім творцам, якія жывуць у іншых краінах свету, пазнаёміць чытачоў са сваёй літаратурнай творчасцю. І задумка гэта ажыццявілася. Да друку рыхтуецца і „Беларус-2008”.

Першы беларускі літаратурны альманах „Беларусь” з’явіўся ў 1919 годзе ў Берліне. Яго выдаў Рудольф Абіхт. У 1920-х гадах літаратурныя альманахі „Замежная Беларусь”, „Прамень”, „Новы прамень” выдаваліся ў Празе. У 1955 годзе ў Мюнхене свет пабачыў беларускі літаратурны альманах „Ля чужых берагоў”, а ў 1967 годзе пад рэдакцыяй Алеся Змагара ў ЗША выйшаў альманах „Пражэктар”. Беларускія літаратурныя альманахі выходзілі і ў іншых краінах і гарадах. Выхад „Беларуса” — гэта працяг той добрай альманахаўскай справы на чужыне. Ды, здаецца, з 1978 года (тады выйшаў альманах „Знічкі Случчыны” пад рэдакцыяй Янкі Золака) далёка за межамі нашай краіны падобных альманаў не выходзіла.

Калі параўнаць альманах „Ля чужых берагоў” (1955) і сёлетні „Беларус”, то розніца вялікая: той альманах быў салідны як на аўтараў, так і на творы, хаця па паліграфічным выданню „Беларус” ці самы лепшы. Аўтарамі „Ля чужых берагоў” былі Наталля Арсеннева, Уладзімір Дудзіцкі, Міхась Кавыль, Уладзімір Клішэвіч, Рыгор Крушына, Алесь Салавей, Масей Сяднёў, Пётра (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF