Ніва № 02 (2696), 13 студзеня 2008 г.

Час пачаць перамовы

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Хоць Падляшская часць Памежнай аховы ў канцы года не распараджалася яшчэ камплектнымі данымі аб інтэнсіўнасці руху на польска-беларускай мяжы, то гэтак званым простым вокам відаць, што турыстаў з Беларусі рашуча менш, чым да ўваходу Польшчы ў Шэнгенскую зону. Даецца гэта заўважыць хоць бы на беластоцкім базары па вуліцы Юравецкай.

Анна Вуйцік, прэс-сакратар падляшскіх пагранічнікаў аднак заяўляе:

— Памежны рух крыху меншы і параўнальны з мінулагоднім дасвяточным перыядам.

Адзін з прадаўцоў (паляк) на базары па Юравецкай не пагаджаецца з гэтай думкай:

— Летась, якраз перад каталіцкімі Калядамі, было тут гандляроў больш, чым заўжды. Для іх нашы святы гэта нагода добра зарабіць.

І фактычна, да ўваходу ў Шэнгенскую зону на стаянцы з боку вуліцы Цеплай стаяла больш дзесятка аўтамашын з беларускімі табліцамі. Цяпер там дзве-тры, а бывае, што ніводнай.

— Калі міністрам замежных спраў была Анна Фатыга, Польшча на практыцы не вяла ніякіх двухбаковых размоў з Беларуссю на тэму візавых ільгот, малога памежнага руху, хоць абодва бакі былі гэтым зацікаўлены, — прызнаўся віцэ-міністр унутраных спраў і адміністрацыі ва ўрадзе Дональда Туска Тамаш Стаханчык у час апошняга ў старым годзе пасяджэння сеймавай камісіі нацыянальных і этнічных меншасцей:

— Гэтыя пытанні неабходна тэрмінова вырашыць, асабліва ў справе Беларусі, — заклікаў ён дэпутатаў камісіі.

Размовы аб (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF