Ніва № 02 (2696), 13 студзеня 2008 г.

Каб не загубіць мясцовых традыцый (2)

Аляксей МАРОЗ

Белавежская пушча прыцягвае турыстаў

Галоўным козырам, які прыцягвае турыстаў у Гайнаўскі павет і заадно на начлегі ў агратурыстычныя кватэры, з’яўляецца Белавежская пушча, яе непаўторная флора і фауна, а некаторых можа гутарка аб яе ахове, якая таксама добра рэкламуе стары лясны масіў у сярэдзіне Еўропы. Апошнім часам ізноў абнавілася дыскусія ў справе больш строгай аховы Белавежскай пушчы. Па ініцыятыве эколагаў збіраліся подпісы ў гэтай справе і праводзіліся дзеянні пад лозунгам „Ратуйма Белавежскую пушчу”. Дыскусія не абмінула сродкаў масавай інфармацыі Беласточчыны, якія паведамілі аб аднаўленні новым міністрам аховы асяроддзя Мацеем Навіцкім ідэі пашырэння тэрыторыі Белавежскага нацыянальнага парку. Свайго незадавальнення больш строгай аховай Белавежскай пушчы не скрываюць уласнікі дрэваапрацоўчых прадпрыемстваў і многія сяляне. Апошнім часам я прачытаў выказванне ўласніка агратурыстычнай кватэры, які апасаўся, што строгая ахова пушчы магла б напалохаць яго магчымых гасцей. Аднак самая дыскусія ў справе будучыні нашай пушчы робіць ужо рэкламу турыстычнай дзейнасці як у рэгіёне і Польшчы, так і за мяжой. Некаторыя жыхары еўрапейскіх краін праз пасрэдніцтва Інтэрнэта выказваюць падтрымку больш строгай ахове Белавежскай пушчы. Яны могуць пасля прыехаць і наведаць наш лес ды заахвоціць наведаць пушчу сваіх сяброў або знаёмых. Аднак узнікае пытанне: ці яны заначуюць у агратурыстычных (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF