Ніва № 02 (2696), 13 студзеня 2008 г.

Свет і карціна

Ежы ПЛЮТОВІЧ

Хапае прарокаў, якія весцяць трыумф сучаснай карцінкавай цывілізацыі, разам з феерыяй колераў і гукаў, разам з інвазіяй TV, DVD, усялякіх камп’ютэраў і Інтэрнэту. Вось карцінкі, паводле яе апявальнікаў, у найбольшай поўнасці і ўсебаковасці паказваюць нашу эпоху — зусім адваротна, чым пісанае слова, якое звужвае, абядняе чалавечы розум, плоскае яно і аднабаковае.

Застрагла ў маёй памяці выказванне аднаго са стваральнікаў новай хвалі ў французскім кіно пяцідзесятых гадоў мінулага стагоддзя — Жан-Люк Гадара. Гадар адмовіўся ад удзелу ва ўрачыстасці ўручэння ўзнагарод за фільмавыя еўрапейскія дасягненні ў мінулым годзе; папракнуў творцаў і тэарэтыкаў сучаснага кіно ў віне за тое, што фільмавая карціна стала толькі дадаткам да фільмавай балбатні, да выказваных у фільме поглядаў, ідэй, а ж нішто іншае, як карціна, з’яўляецца сутнасцю, стыхіяй кіно.

Прызнаюся, што перапоўнены болем і адчаем крык Гадара ўскалыхнуў мною. Таму, што я прыналежу да тых пісьменнікаў, якім фільмавая карціна спадарожнічала ад пачаткаў пісьменніцкага шляху. Калі пыталіся ў мяне пра літаратурныя ўплывы, аб майстроў-пісьменнікаў, я забыўся на ўплыў маэстра-рэжысёраў. Памятаю са студэнцкага часу пасляабеднія гадзіны, праведзеныя ў душнай зальцы фільматэкі ў Варшаве, паколькі прылічыць мяне можна было да класа гледачоў з мянушкай „пацукі фільматэк”. А тыя пацукі не заглядвалі ў кіназалы адно для забаўкі, каб скаратаць час, паколькі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF