Ніва № 02 (2696), 13 студзеня 2008 г.

Good-bye Еўропа

Віктар САЗОНАЎ

Дзецям добра. Яны заўсёды рады святу. Ці гэта провады старога года, ці сустрэча новага, ці адзначэнне старога-новага, ці Каляды... Усё адно. Яны знойдуць чым пацешыцца, пакуль дарослыя заліваюць свае праблемы горкай вадкасцю і, уставіўшыся налітымі бельмамі ў экран тэлевізара, стараюцца пракаментаваць выступы яшчэ цвярозых першых асоб дзяржавы ды ў дадатак звязаць з гэтымі выступамі сваё і сваіх дзяцей будучае, зусім пры гэтым не жадаючы ўспамінаць, што так ужо неаднойчы было. У мінулым годзе было, у пазамінулым..., і гэтак далей.

Толькі чамусьці праблемы не вырашаюцца. Хіба таму, што спадзяёмся на некага, а не на сябе. Вось і атрымліваецца, што рана ці позна сітуацыю прыйдзецца папраўляць нашым дзецям. На іх толькі надзея і застаецца.

Увогуле, дзеці самае лепшае, што ў нас атрымліваецца. Яны і прыгожыя, і не п’юць ды не кураць, не скандаляць, ды яшчэ і конкурсы песень Еўрабачання выйграюць. А вось тое, што мы робім рукамі, неяк не так добра атрымліваецца. Я не маю на ўвазе галасавання на выбарах, бо там мы працуем галавой, а рукамі працуюць іншыя. Таму мы не асабліва спадзяёмся на тыя выбары і схільныя верыць, што сітуацыю можа змяніць проста нейкі каляндарны год. Або нашы дзеці памяняюць яе на лепшую некалі потым.

2007 год не вырашыў аніякіх праблем беларусаў, 2008 — гэтыя праблемы абяцае паглыбіць і пашырыць. Прадпрымальнікі пачынаюць баставаць, пенсіянеры бубнець, рабочыя (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF