Ніва № 02 (2696), 13 студзеня 2008 г.

Конкурс „Дэбют” — ХІ

Міра ЛУКША

Завяршыўся агульнапольскі конкурс беларускай паэзіі і прозы „Дэбют-2007”, арганізаваны „Нівай” і Беларускім саюзам у Польшчы. Паступіла на яго дваццаць прац. Прыняло ўдзел 6 аўтараў з пачатковых школ і гімназій — усе дэбютанты, 14 асоб — з другой узроставай катэгорыі, пачынаючы ад ліцэістаў да дарослых, з якіх 4 прыслала тэксты на конкурс першы раз. Сярод іх апынуліся аўтары, якія самі не адважыліся выслаць свае творы пад ацэнку камісіі, а зрабіла гэта, напрыклад... іхняя бабуля. Тэксты спелыя, вартыя вылучэння, як і адбылося гэта ў выпадку Анны Алясюк з Бельска, цяпер студэнткі этналогіі Торуньскага універсітэта. Усе ўдзельнікі атрымалі багатыя кніжныя ўзнагароды, ды вылучаныя былі камісіяй (Надзея Артымовіч, Ежы Плютовіч, Янка Трацяк) аўтары, якіх творы пакідалі ў душы чытачоў найбольшыя літаратурныя і эмацыянальныя вартасці. У першай групе вылучана была Марыянна Садоўская з Храбустоўкі, вучаніца гімназіі ў Нарве, з падборкі тэкстаў якое найлепшым палічаны быў верш „Кахаю. Не забуду”, які ўсхваляваў сваёй пачуццёвасцю, пры ашчаднасці літаратурных сродкаў, суровую камісію. Другой вылучанай аўтаркай з’яўляецца Кацярына Гева таксама з Нарваўскай гімназіі за верш „Гэта было вельмі даўно” (на жаль, абедзве паэтэсы былі непрысутныя на завяршэнні конкурсу 29 снежня ў Беластоку).

У другой групе ў галіне прозы першае месца заваяваў Віталь Воранаў з Мікушына пад Познанню за апавяданне „Недарэчы”, вылучаны быў Анатоль Маўчун (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF