Ніва № 01 (2695), 6 студзеня 2008 г.

Праца пад акупацыяй

Расказ Уладзіміра КАРНЭЛЮКА з Давідавіч, народжанага ў 1927 годзе.

У школу хадзіў я да 1939 года ў Сацы, вучылі там польскія настаўнікі, спярша Жымульскі, пасля Тычэўскі.

Калі ў 1941 годзе немцы гналі саветаў, то першая іх група прыехала ў Давідавічы на веласіпедах. Поўна іх нахлынула тады. А ў нашай хаце двух савецкіх салдат з карабінамі за сцяноўкаю схаваліся. Але тыя немцы не шнарылі па хатах, толькі неўзабаве паехалі далей. Пазрэзвалі адно тычкі, на якіх саветы свае антэны былі паразвешвалі.

Пазней зноў многа немцаў наехала, артылерыстаў. Гарматы цягнулі па чатыры бельгійскія кані. Была ў іх свая кухня, на суседавым падворку стаяла, нашых харчоў не патрабавалі.

У час акупацыі здаралася, што немцы прыходзілі ў вёску, і тыя, што ведалі польскую мову, прасілі:

— Матка, дай яйкаў.

То людзі давалі ім. Аднойчы да суседа прыехалі немцы ў цывільным забраць свінчо. Сусед не згаджаўся, бо лічыў, што замала грошай яму даюць. Яны накрычалі на яго і ён тыя грошы ўзяў. Але нашы людзі далажылі пра гэта здарэнне ў гміну. Камісар сказаў, што свінча тыя немцы не мелі права забраць, што зрабілі яны гэта нелегальна.

Здаецца, у 1943 годзе васьмярых малодшых хлопцаў з нашай вёскі, якіх яшчэ зарана было браць у Германію, забралі на работу ў Старасельцы. Бралі на чатыры тыдні, але працавалі мы там да канца вайны.

Мы пасля першых чатырох тыдняў не вярнуліся ў Старасельцы, то нам штраф загадалі заплаціць, па (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF