Ніва № 01 (2695), 6 студзеня 2008 г.

Прайшла вайна

Успаміны Аляксандра РАМАНЮКА з Клюкава, народжанага ў 1933 годзе.

У нашу вёску саветы ў 1939 годзе ішлі ад Рогаўкі, у будзёнаўках. Многа іх было, кватаравалі іх па некалькі чалавек у Рогаўцы, Клюкаве, Цацэлях... У нашай хаце жыло траіх: палітрук Бугаёў і радавыя салдаты Страценька і Рыжкоў; добрыя гэта былі хлопцы. У нашых хатах толькі начавалі, а на дзень выходзілі на вучэнні і на працу. Пасля першай змены жыла па вёсках другая змена, апошняя. Палітрук, які жыў у нас, сказаў: „Ну, будзем развітвацца, цяпер мы пераязджаем у Фінляндыю”. Пасля іх у нашу вёску толькі пагранічнікі штодзённа заглядалі; ад нас да граніцы на Бугу было сем кіламетраў.

Саветы бралі людзей па два-тры разы ў тыдзень на бункеры — пехатою і з фурамі. Мясцовыя сяляне гарадзілі бункеры або дастаўлялі для іх будавання драўніну з лесу. Гаспадар даязджаў на сваім кані да агароджы бункера, адтуль выходзіў салдат, забіраў каня з возам і да бункера ехаў сам; селянін чакаў сваёй павозкі за плотам.

Жвіру на будову бункераў коньмі не вазілі, жвір вазілі вагончыкамі. Саветы былі паклалі вузкакалейку, недзе ад Чаромхі, яна праходзіла за два кіламетры за нашай вёскай у напрамку Мінчэва і Драгічына. Пазней, калі насталі немцы, яны тую калейку разабралі, а рэшту ад яе — нашы. Мост, што каля нас быў, разабраў солтыс і абору з яго паставіў.

Саветы і ў армію нашых бралі, з нашай вёскі траіх забралі і толькі адзін з іх вярнуўся — у баях прайшоў ад Сталінграда да (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF