Ніва № 01 (2695), 6 студзеня 2008 г.

Нож у спіну

Фёдар ГЕРМАНЮК

Пад такім загалоўкам 8 лютага 1973 года пісаў успаміны Фёдар Германюк, які на старасць пераехаў з роднага Доўгага Броду да сына Пятра ў горад Аўгустаў. Гэты матэрыял, напісаны на польскай мове, ніколі дагэтуль не публікаваўся. Я яго пераклаў на беларускую, каб чытачы „Нівы” маглі яго прачытаць і пазнаёміцца з даваеннымі падзеямі на Беласточчыне.

Андрэй ГАЎРЫЛЮК

* * *

На аснове Рыжскага мірнага дагавору ад 18 сакавіка 1921 года заходнія беларускія і ўкраінскія землі апынуліся ў межах Польшчы. У той час палякі складалі 60% насельніцтва краіны, а меншасці — 40%; з апошніх найбольш было ўкраінцаў, чарговымі былі беларусы, далей ішлі яўрэі; іншых нацыянальнасцей было менш.

Закон гарантаваў роўныя правы ўсім грамадзянам Польшчы, але гэты закон аставаўся на паперы. У рэчаіснасці было наадварот і, напрыклад, у Заходняй Беларусі існуючыя да таго часу беларускія школы закрываліся.

Санацыйныя ўлады намагаліся асіміляваць беларусаў і ўкраінцаў. Прэм’ер санацыйнага ўрада Аляксандр Скшынскі абяцаў у Сейме, што за пяцьдзесят гадоў на Усходніх Крэсах не астанецца ніводнага ні беларуса, ні ўкраінца; меў ён на думцы асіміляцыю. Гэты прагноз не збыўся, хаця польскія ўлады пайшлі за лозунгам палкоўніка Адама Коца „Польшча для палякаў”. Адукацыя для нацыянальных меншасцей была закрыта; калі немнагалікім дзецям з гэтага асяроддзя ўдавалася атрымаць сярэднюю адукацыю, тады дарогу да грамадскага павышэння (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF