Ніва № 01 (2695), 6 студзеня 2008 г.

Лётчык з Зубава

Віктар БУРА

Маёр авіяцыі Аляксей Дмітрук нарадзіўся 19 лютага 1930 года ў Зубаве Бельскага павета ў сялянскай сям’і. Бацькі, Антон і Марфа, гаспадарылі на 8 гектарах. Старэйшыя браты, Васіль (1924 года нар.) і Мікалай (1926 года нар.) у 1939 годзе сталі вучыцца ў чыгуначнай школе фабрычна-завадскога абучэння. У пачатку нямецка-савецкай вайны 24 чэрвеня 1941 года немцы замардавалі бацьку (пахаваны ён у Клепачах).

Пасля вайны, у 1946 годзе паўсірата Аляксей пайшоў вучыцца ў Падставовую школу ў Зубаве, пасля паспяховага заканчэння якой паступіў у сярэднюю сельскагаспадарчую школу ў Бельску-Падляшскім (знаходзілася яна па вул. Галавескай). У тым часе аб’яўлены быў набор у кадэцкі корпус у Варшаве. Юнак, які змалку марыў аб ваеннай форме, рашыў стаць афіцэрам. 15 жніўня 1948 года Аляксей пачаў месячную падрыхтоўку ў лагеры на Макатоўскіх палях у Варшаве, а пасля здачы экзаменаў стаў вучыцца ў Корпусе кадэтаў. У ліпені 1953 года закончыў ён сярэднюю адукацыю і атрымаў атэстат сталасці з самымі пяцёркамі. Далей вучыўся ў Афіцэрскай школе авіяцыі ў Радаме, якую закончыў у лістападзе 1955 года са званнем падпаручніка. Атрымаў ён накіраванне ў 25 знішчальны авіяполк у Прушчы-Гданьскім, у якім служыў да 1961 года. Пад канец снежня 1961 года лётчык Аляксей Дмітрук быў пераведзены ў Афіцэрскую школу авіяцыі ў Радам на пасаду інструктара па рэактыўных самалётах, на якой працаваў да 1964 года. Пасля лётаў на самалётах з поршневымі рухавікамі. У (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF