Ніва № 01 (2695), 6 студзеня 2008 г.

Час трывогі і надзеі

Яўген МІРАНОВІЧ

Прапанаваная чытачам кніжка „Час трывогі і надзеі” з’яўляецца чацвёртым зборнікам успамінаў беларусаў, жыхароў Беласточчыны, якія былі сведкамі драматычных падзей першай паловы ХХ стагоддзя. Першы том „Бежанства 1915 года”, прысвечаны лёсам беларусаў, якіх вайна і палітыка прымусіла пакінуць сваю зямлю і ўцякаць у Расію. Рэвалюцыя і кашмар унутранага канфлікту прымусіў пасля пару гадоў вяртацца, найчасцей на спаленую Бацькаўшчыну. Другі том „У новай айчыне” паказвае штодзённае жыццё беларусаў у ІІ Рэчы Паспалітай, трэці „Пакаленне вайны” з’яўляецца дакументам, адлюстроўваючым перыяд савецкага, а пасля нямецкага панавання на Беласточчыне ў 1939-1944 гадах. „Час трывогі і надзеі” на прыкладзе лёсаў паасобных людзей і вёсак прыбліжае гісторыю беларусаў Беласточчыны ад першых хвілін вызвалення Чырвонай Арміяй у ліпені 1944 года да часу палітычнага пералому ў Польшчы 1956 г.

Вызваленне запамяталася кожнаму з рэспандэнтаў інакш, у залежнасці ад асабістых дасведчанняў. Большасць жыхароў Беласточчыны пабачыла савецкіх салдатаў у ліпені 1944 года ў сваіх вёсках. Але шмат хто, як напрыклад Аляксандр Зінчук з Бацютаў, Чырвоную Армію сустрэў на нямецкай зямлі, дзе быў вывезены на прымусовыя работы. Пасля такога вызвалення вяртанне дадому трывала 3 гады. Бацьку Рыгора Стральчука з Крывой нехта абвінаваціў перад энкавэдыстамі, што быў акаўцам. На пару гадоў трапіў у Сібір, дзе працаваў ва ўранавай шахце. А калі вярнуўся (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF