Ніва № 01 (2695), 6 студзеня 2008 г.

Наш візіт у Сейме

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Адзін дэпутат (1968 года нараджэння) — у Сейме ўпершыню. Другі (1949 г. нар.) на сеймавых лавах засядае амаль дваццаць гадоў. Першы — юрыст і навуковы супрацоўнік, нарадзіўся ў Беластоку і на апошніх парламенцкіх выбарах набраў 20 тысяч 770 галасоў (балатаваўся са спіска ЛіД), другі — ураджэнец Орлі, стаў дэпутатам Сейма дзякуючы 14 тысячам 234 галасам падтрымкі (таксама ЛіД). Адбодва прызнаюцца да сваіх беларускіх каранёў.

Яраслава Матвеюка і Яўгена Чыквіна „Ніва” наведала ў ніжэйшай палаце парламента ў час пасяджэння, у ходзе якога, м.інш., прымаўся закон аб уваходзе Польшчы ў Шэнгенскую зону, калі дэпутаты дзяліліся каталіцкай каляднай аплаткай і ў час, калі адбывалася першае працоўнае пасяджэнне камісіі нацыянальных і этнічных меншасцей. Да поўдня дэпутата Матвеюка з цяжкасцю ўдалося выцягнуць з пленарнай залы, у якую не маюць уваходу журналісты. Працягваліся якраз галасаванні і — як гэта ў такіх сітуацыях бывае — кожная ўзнятая рука і прыціснутая кнопка лічацца. Пасля пару дзесяткаў хвілін урэшце дэпутату ўдалося вырвацца. Сеймавымі лабірынтамі перайшлі мы ў ягоны пакой у новым сеймавым гатэлі, дзе адпачывае ён пасля працы (дэпутат Чыквін наймае кватэру ў горадзе). Пакойчык невялікі, але вельмі ўтульны. У ім тэлевізар з падглядам на залу пасяджэнняў, спальны ложак і канапа, вялікі фатэль, столік, шафа. Мэбля ў спакойных, таніраваных колерах. Папіваем мінеральную ваду.

— Мой дзень пачынаецца ў Сейме ў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF