Ніва № 01 (2695), 6 студзеня 2008 г.

Нашы бібліятэкі

Аляксей МАРОЗ

У 2007 годзе мінула 100 гадоў з часу заснавання Публічнай бібліятэкі-чытальні ў Бельску-Падляшскім і народных бібліятэк у Дубічах-Царкоўных, Шчытах і Кленіках. На жаль, няма ўжо бібліятэк у Шчытах і Кленіках. Раней была ліквідавана шчытоўская, а нядаўна кленіцкая бібліятэка, кніжкі якой былі перанесены ў бібліятэку кленіцкай школы — філіяла Комплексу школ у Чыжах. У час вечарын, наладжаных Аб’яднаннем „Музей малой айчыны ў Студзіводах” 20 снежня ў Агульнаадукацыйным ліцэі з беларускай мовай навучання ў Бельску-Падляшскім і 21 снежня ў Комплексе школ у Дубічах-Царкоўных можна было дакладней даведацца аб умовах, у якіх на пачатку мінулага стагоддзя ствараліся і дзейнічалі Бібліятэка-чытальня ў Бельску і народныя бібліятэкі ў наваколлі. Інфармацыя пра гісторыю Народнай бібліятэкі ў Астрамечаве і іншых бібліятэк Камянецкай зямлі дала магчымасць параўнаць умовы, у якіх на Бельшчыне і Камянеччыне кніжкі даходзілі да людзей, што навучыліся ўжо чытаць і пісаць.

— Будучы ў Гродне, знайшоў я ў архіве весткі, якія пацвярджалі, што сёлета мінае сто гадоў з часу заснавання Бельскай гарадской бібліятэкі і народных бібліятэк у Шчытах, Кленіках і Дубічах і гэта было галоўным штуршком для сарганізавання сённяшняга мерапрыемства, — заявіў перад вечарынай Дарафей Фіёнік, старшыня Аб’яднання „Музей малой айчыны ў Студзіводах”. — Паколькі ў Бельску былі і раней прыватныя бібліятэкі, то па вёсках новаствораныя народныя бібліятэкі мелі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF