Ніва № 01 (2695), 6 студзеня 2008 г.

Беларускія СМІ ў Латвіі

Ганна КАНДРАЦЮК

Калі я распавяла пра медыйны воблік беларусаў Польшчы, пра штодзённыя радыёперадачы, тэлебачанне, прэсу і нашы літаратурна-мастацкія выданні ды часопісы, мне не хацелі паверыць. Нашы сціплыя дасягненні паказаліся ім пікам магчымасцей, якія можа заваяваць нацыянальная меншасць. Такі вобраз атрымаўся з перспектывы Латвіі, дзе пражывае 93 тысячы беларусаў і дзе праявы нацыянальнага жыцця трымаюцца ў першую чаргу на энтузіязме адзінак. Медыйны свет беларусаў Латвіі трымаецца тут на энтузіязме адной журналісткі, якая раз на месяц рыхтуе 30-хвілінную радыёперадачу на беларускай мове. У асяроддзі ведаюць аднаго журналіста — Тацяну Касуху.

— А можа падкажаце нейкі беларускі гурт, каб запрасіць да нас на фестываль, — цікавіцца Тацяна.

У Латвіі з захапленнем успамінаюць гастролі нашых „Прымакоў”. Выступілі яны на Свяце Незалежнасці — 25 сакавіка, пры бел-чырвона-белых сцягах і шматлюднай (асоб 700) публіцы.

— А дзе вы назбіралі столькі беларусаў? — пытаю пра натоўпы на нацыянальным свяце.

— На такія канцэрты прыходзяць не адно беларусы, — кажа Тацяна, — палова з іх гэта латышы і іншыя нацыянальнасці. Ім цікава паслухаць музыку ды паспрабаваць вырабы беларускай кухні. Падобныя натоўпы можна сустрэць і на свяце ў гонар Слуцкага збройнага чыну. Вядома, калі мерапрыемства адбываецца ў цэнтры сталіцы і калі на ім выступаюць замежныя ансамблі і музыкі...

Тацяна з’яўляецца грамадскай каардынатаркай (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF