Ніва № 01 (2695), 6 студзеня 2008 г.

Тканіны ў Ратушы

Міра ЛУКША

Падляшскі музей у Беластоку, якога асноўныя зборы змяшчаюцца ў Ратушы па вул. Рынак Касцюшкі, 10, супрацоўнічае з беларускімі музеямі. У апошні час галоўны захавальнік Войцех Кавальчук падпісаў новыя дамовы аб супрацоўніцтве з брэсцкімі і гродзенскімі краязнаўчымі музеямі. Арганізавацца будуць таксама супольныя экспазіцыі калекцый. У снежні сарганізавана была выстаўка „Суканыя тканіны” („Tkanina dwuosnowowa”), на якой паказаны былі зборы дываноў, посцілак, пакрывалаў, радзюжак з Ратушы, Дзяржаўнага этнаграфічнага музея ў Варшаве, Музея сельскай гаспадаркі ў Цеханоўцы, Паўночна-мазавецкага музея ў Ломжы, Рэгіянальнага музея ў Седльцах і Абласнога краязнаўчага музея ў Брэсце. На жаль, не змаглі перасячы польска-беларускай мяжы са сваімі зборамі этнографы з Дзяржаўнага археалагічна-гістарычнага музея ў Гродне.

Прадстаўнікі брэсцкага музея якраз з ходу прыехалі ў Беласток з канферэнцыі „Народнае мастацтва ўчора, сёння і заўтра”, прысвечанай творчасці народных умельцаў.

— Мы хацелі паказаць старых майстроў, якія былі, і яшчэ працуюць, ствараюць сёння, і дзяцей, якіх яны навучылі і вучаць свайго ўмельства — той заўтрашні дзень, — кажа Святлана Гуляева, навуковы супрацоўнік, якая разам з загадчыкам філіяла брэсцкага музея Васілём Гуляевым прывезла брэсцкія народныя скарбы. — У нас былі не толькі дываны, але і розная вышыўка, вырабы з драўніны, саломкі і гліны... Супрацоўніцтва з гэтым музеем толькі пачынаем. Спадар (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF