Ніва № 01 (2695), 6 студзеня 2008 г.

Гацькоўскі клопат

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Празмернае багацце не дае чалавеку заснуць, — напісаў біблейскі прапаведнік (Экл., 5:11). Гэтая старая мудрасць актуальная і зараз, з якога б боку на яе ні глянуць, у тым ліку і з гміннага аспекту.

Прыродна-гістарычным багаццем Бельскай гміны з’яўляюцца Гацькі, а дакладней — захаваны побач вёскі комплекс гістарычных памятак так прыроднага, як і антрапагеннага паходжання; пра гэта было на нашых старонках не надта даўно. Калі б таго комплексу не было, можна было б спаць спакойна і чынавенству, і насельніцтву, ніхто б з за таго багацця не турбаваў бы іх. Ну, хаця б, для прыкладу, розны вучаны варшаўскі і беластоцкі народ, што расхвальвае Гацькі, быццам у славутай байцы Крылова лісіца варонін спеў. Што тут усё такое прыгожае — і прырода, і археалагічныя помнікі, і культурная спадчына. Адно толькі разяўляй дзюбу, і то як найшырэй. А людзі нашы не лыкам шытыя, ведаюць, што ад такіх пахвал толькі бяды чакаць; ведаюць, што трэба такім даваць адпор, каб чаго горшага не было...

21 снежня 2007 года ў канферэнц-зале Бельскай гміны адбыўся семінар, прысвечаны канцэпцыі прыродна-ландшафтнага комплексу ў Гацьках. Гледачамі і слухачамі гэтага мерапрыемства былі жыхары Гацькоў ды некаторыя чыны бельскай Гміннай управы. Каштоўнасці Гацькоў прэзентавалі і расхвальвалі: прафесар Збігнеў Кабылінскі з Інстытута археалогіі і этналогіі Польскай акадэміі навук у Варшаве, доктар Дан Валкавыцкі з Беластоцкай палітэхнікі ды доктар (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF