Ніва № 01 (2695), 6 студзеня 2008 г.

Каб не загубіць мясцовых традыцый (1)

Аляксей МАРОЗ

Апошнім часам на Гайнаўшчыне ўзнікае штораз больш агратурыстычных кватэр, якія прапануюць турыстам намнога таннейшы начлегі, чым гасцініцы. Гаспадары часта прыаздабляюць хаты і панадворкі на даўні лад, а некаторыя нават перакрываюць дамы і гаспадарчыя будынкі саломай або чаротам. Жанчыны ўпрыгожваюць гасцінныя пакоі макаткамі, іконы ў кутках прыгожымі вышыванымі ручнікамі. Некаторыя гаспадыні прапануюць харчаванне паводле рэцэптур мамаў або нават бабуляў. Адным гаспадарам вяртанне ў мінулае атрымліваецца лепш, другім — крыху горш, але большасць аматараў агратурыстычнай дзейнасці стараецца прыцягнуць прыезджых нейкай адметнасцю, ну і, зразумела, хочуць паказаць турыстам сваю гасціннасць і заахвоціць да чарговага вяртання на адпачынак менавіта ў іх дом. Нават уласнікі кватэр, распаложаных непасрэдна ў Белавежскай пушчы або ў сутыкненні з ёю, якім да гэтай пары самы займальны лес Еўропы рабіў велізарную рэкламу, вымушаны інвеставаць, каб паправіць начлежныя ўмовы і затрымаць на даўжэй аматараў пушчанскай фауны і флоры. Беларуская культура, праваслаўнае веравызнанне і багатая гісторыя рэгіёна сталі якраз тымі атракцыёнамі, пра якія дапытваюцца прыезджыя, пасля пешаходных ці веласіпедных прагулак па Белавежскай пушчы або летняга адпачынку на Семяноўскім вадасховішчы. Нават старэйшыя людзі, якія ведаюць цікавыя легенды і гадзінамі маглі б расказваць пра жыццё ў мінулым у прыпушчанскай ваколіцы, вымушаны (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF