Ніва № 01 (2695), 6 студзеня 2008 г.

Свае хлопцы, нашы людзі

Яўген ВАПА

На Каляды чакайце цудаў. Так спрадвек паўтаралі дзядулі і бабулі сваім блізкім. У маім дзяцінстве было няйнакш. Калі пасля першай зоркі мы з’елі каляду, тады бацька забіраў сена са стала і нёс яго жывёле ў хлявы. Амаль заўсёды мы з братамі выбягалі ўслед за ім, каб паслухаць ці раптам наш конь „дэрэш” не адазваўся чалавечым голасам да сваіх сукватарантаў — кароў, авечак, свінак. Становячыся старэйшымі, мы штораз менш спадарожнічалі бацьку ў яго рытуальным, калядным абыходзе хлявоў. Проста, зняверыліся ў той цуд.

Але зараз, пасталеўшы, здаецца мне, што хутчэй жывёла прамовіць чалавечым голасам, чымсьці дзесяткі тысяч „сваіх” хлопцаў і „нашых” людзей адазвецца на мове сваіх продкаў. Проста для большасці беларускай меншасці адняло сваю родную мову. Быццам хто сякерай языкі паадрубваў. Старым і малым, святарам, журналістам, начальнікам, войтам, дырэктарам, чыноўнікам, настаўнікам, рабочым і сялянам. У апошні час прыйшлося мне рэдагаваць кніжку пра свет магіі, замоваў, праклёнаў падляшскай вёскі. Пасля яе шматразовага перачытвання пачаў я нават задумвацца ці гэта не прыпадкам нашы варажэнькі аб’ездзілі ўсіх ведзьмакоў Падляшша, каб замовіць забыццё матчынага і бацькоўскага. І адабралі роднае ў нас, як малако суседскім каровам.

Пры нагодзе страты мовы большасць патраціла і розум. Асабліва свет і цвет самаўрадавага чынавенства. Спачатку са здзіўленнем, якое плаўна перайшло ў злосць, штогод (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF