Ніва № 01 (2695), 6 студзеня 2008 г.

Без цудаў і з бульбай

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Прагноз на лёс, нават на бліжэйшы час — рэч заўсёды няўдзячная. Ды і якія з нас, сціплых акул пяра, аракулы? Але ўсё ж, рызыкуючы наклікаць на сябе справядлівае абурэнне сапраўдных футуролагаў, паспрабую прадказаць асноўныя падзеі надыходзячага года. Год 2008 ад нараджэння Хрыстова не абяцае беларусам ні рэзкага ўзлёту, ні катастрафічнага заняпаду. Ляцець і падаць папросту няма куды. У космас яшчэ не саспелі, а ў ямах ужо набыліся.

Для дэмакратычнай супольнасці год пройдзе пад знакам 90-х угодкаў абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі. Сённяшняя беларуская дзяржава звыкла праігнаруе гэтую славутую дату айчыннай гісторыі і ўрачыста адзначыць якую-небудзь чарговую гадавіну стварэння філіі КГБ, паставіўшы пару новых помнікаў Жалезнаму Феліксу і рэстаўраваўшы колькі Ільічоў ды Вісарыёнавічаў. Цудаў чакаць не даводзіцца. Аляксандр Лукашэнка да шчырага здзіўлення многіх не падасць у адстаўку з пасады прэзідэнта, а Зянон Пазьняк на вялікую радасць іншых у Беларусь не вернецца. Выбары ў палаткавы парламент пройдуць згодна з самым дасканалым заканадаўствам свету і завершацца элегантнай перамогай правільных і надзейных партый — КПБ, ЛДПР і „Белай Русі”. Апошняя ўрэшце з самага шырокага народнага руху, апантанага высакароднай мэтай падтрымкі шляху вечнай стабільнасці, пераўтворыцца менавіта ў партыю — сапраўдную „руководящую и направляющую”.

Карабель беларускай эканомікі на дно інфляцыі і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF