Ніва № 01 (2695), 6 студзеня 2008 г.

Святая Ноч

Міхал МІНЦЭВІЧ

Чарговы год віфлеемская зорка рассвятляе нашы хаты. Зноў калядны стол і просвіра або куцця — знак Бога. І адно свабоднае месца для чаканага госця, як памяць пра словы Госпада: „як вы зрабілі гэта аднаму з Маіх меншых братоў, так зрабілі і Мне” (Мф., 25:40). Ёлка — гэта сімвал райскага дрэва, сімвал жыцця. І ад сэрца ўзятыя падарункі. Уся сям’я абменьваецца пажаданнямі. Неад’емным атрыбутам нашай праваслаўнай абраднасці з’яўляецца гвязда — зорка, якая аб’яўляе пра з’яўленне на свет Хрыста.

Любім Каляды за гэты незвычайны хатні настрой, за тое, што наш Бог стаў Дзіцяткам, што захацеў мець Маці і цешыцца Ейным каханнем. Хацеў быць прытулены, безабаронны, плачучы. І такім Бог астаўся назаўсёды. Не назойнічае чалавеку, хаця і любіць яго.

За калядным сталом ціхнуць ранейшыя непаразуменні, злосць, зайздрасць. Яны ж у канчатковым разліку неістотныя. Да яднання з Богам крочым шляхам яднання з сабою і іншымі.

Кожны чалавек асэнсоўвае сваё жыццё, якое часта спараджае цяжкія думкі. Што, па сутнасці, з’яўляецца яго сэнсам? Адказу на гэтае пытанне людзі шукалі на працягу тысяч гадоў. Пыталі ўласных сэрцаў, турбавалі свой розум, канструявалі філасофскія сістэмы, аде не знайшлі задавальняючага гэтае пытанне адказу.

Калі б мы захацелі коратка ахарактарызаваць эпоху, у якой жывём, пазыўным лозунгам магло б стацца слова „смутак” з усімі яго вытворнымі: заклапочанасць, клопат, прыгнечанасць, скарэнне, дэпрэсія і г.п. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF