Ніва № 52 (2694), 30 cнежня 2007 г.

500-гадовы юбілей прыхода ў Харошчы

Размова з Галінай СУРЫНОВІЧ, даследчыцай гісторыі Харошчы.

Як узнікла Харошча? Якія захаваліся сляды яе паўстання ў дакументах і зямлі?

— Археалагічныя раскопкі праводзіліся ў Харошчы ў 1938 годзе. Былі раскрыты нейкія падваліны, але не ўдалося іх даследаваць з за выбуху другой сусветнай вайны. Мабыць у тым месцы быў двор Хадкевічаў. Сведчыць пра гэта нават сучасная прасторавая планіроўка Харошчы, дзе вуліца Беластоцкая зараз мае дзіўны выгіб; гэта колішняя хадкевічаўская дарога, якая калісь пралягала проста ад двара ў напрамку Гарадка і Супрасля. Некалькі дзесяткаў гадоў пазней, калі Аляксандр Хадкевіч перадаў манахам усю харашчанскую вотчыну, найважнейшым аб’ектам пасля гэтага стала ў Харошчы царква, якая стаяла ў колішнім цэнтры мястэчка, у рынку. Манахі, якім Іосіф Солтан перадаў тапілецкія ўладанні, хадзілі таксама па дарогах у напрамку Тапільца ці Касцюкоў. Колішні рынак, пасля вызначэння ў XVIII стагоддзі іншага рынка ды пабудовы кляштара і касцёла, паступова забудоўваўся. І сёння маем так, што царква асталася быццам з краю — быццам у цэнтры, і быццам побач цэнтра.

Двор Хадкевічаў быў праўдападобна знесены Браніцкімі, пасля пабудавання апошнімі сваёй летняй рэзідэнцыі ў іншым месцы. І так у XVIII стагоддзі змянілася прасторавая планіроўка горада.

Пачаткі Харошчы, у прынцыпе, невядомыя. Харашчанскі гай быў часткай Бельскай пушчы і падлягаў бельскаму замку, а пасля (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF