Ніва № 50 (2692), 16 cнежня 2007 г.

Чорны дзень

Віктар САЗОНАЎ

Сказаць, што Максім Мікулка прыйшоў на нашу сустрэчу ў надзвычай кепскім настроі, які даходзіў па дзесяцібальнай сістэме вызначэння роспачы да лічбы трынаццаць, гэта не сказаць нічога. Стан Максіма быў такі, што здавалася ён тройчы спрабаваў разлічыцца з жыццём шляхам самагубства, а злыя сілы не дазволілі яму зрабіць і гэтага, канчаткова загубіўшы яго спадзяванні на тое, што неўтаймаваную душу Мікулкі можна прыстроіць у якім іншым месцы (не мае значэння ў якім), толькі б не ў маленькай кропачцы на мапе Еўропы, якая называецца гарадская кватэра ў Гродне, дзе быў вымушаны пасля цяжкой працы выслухваць прэтэнзіі ад жонкі і дзяцей па прычыне і без яе.

— Не ведаю як далей жыць, — прывітаўся ён са мной дзяжурнай фразай песіміста, які яшчэ нядаўна не мог сабе ўявіць, што будзе належыць да гэтай зняверанай у жыцці катэгорыі людзей.

— А што такога магло здарыцца, — кажу яму, — што ты нават патэлефанаваў мне пасля сямігадовага перапынку?

— Што-што, — буркнуў сабе пад нос Мікулка. — Раней не было часу на сустрэчы. Араў як арандаваны парабкам чорны вол. Усё дзеля дзетак, каб ім добра было. Свету Божага не бачыў. Думаю, у самога жыццё пайшло наперакос, дык каб хоць ім, спінагрызам, добра было.

— Мэта тваёй невыноснай рабскай працы, як у калгаснай кабылы, цалкам зразумелая, — пачаў я філасофстваваць сам з сабой, на хвілінку зусім забыўшыся пра чалавека, які навёў мяне на такія глыбокія думкі. — Толькі нельга ў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF