Ніва № 50 (2692), 16 cнежня 2007 г.

Юбілейны год Віктара Ярмалковіча

Андрэй ГАЎРЫЛЮК

Сёлета мінае дзевяноста гадоў ад нараджэння і дваццаць гадоў ад смерці Віктара Ярмалковіча, вядомага змагара за беларускую справу. З гэтай нагоды варта прыгадаць ягоную біяграфію.

Віктар Ярмалковіч нарадзіўся 23 снежня 1917 года ў вёсцы Юшкі каля Тургеляў на Віленшчыне ў малазямельнай мужыцкай сям’і Галены і Адама Ярмалковічаў. Бацька Віктара быў свядомым беларусам і выхоўваў сына ў беларускім духу. Віктар змоладу палюбіў навуку і ў трынаццацігадовым узросце адправіўся ў Гімназію айцоў Марыянаў у Друі каля Браслава. Калі ў 1935 годзе памёр бацька, Віктар быў вымушаны пакінуць школу і вярнуцца на гаспадарку. У 1937 годзе здаў ён экзамен у Віленскую беларускую гімназію, якую неўзабаве закончыў. Далей вучыцца на юрыдычным факультэце Універсітэта Стафана Баторыя ў Вільні. У той час дзейнічае ў Саюзе беларускіх студэнтаў і працуе ў рэдакцыі часопіса „Беларуская думка”.

31 жніўня 1939 года студэнта Ярмалковіча арыштоўвае паліцыя, палічыўшы яго небяспечным польскай дзяржаве. Без суда завезлі яго ў канцлагер у Картуз-Бярозе. Там было ўжо шмат вязняў беларускай, украінскай і яўрэйскай нацыянальнасцей; былі сярод іх і палякі. Са зняволенымі абходзіліся па-зверску. Так было да 15 верасня, калі стражнікі і паліцыянты паўцякалі з лагера. Людзі, ухапіўшы з сабою што папала, разыходзіліся ў свае бакі.

Віктар Ярмалковіч з таварышамі-віленчукамі пайшоў у напрамку Кобрына, а адтуль на (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF